У Белавежскай пушчы пад лёд праваліліся два дзясяткі зуброў
У нацыянальным парку "Белавежская пушча" праваліліся пад лёд і загінулі зубры, паведамляе Мініпрыроды.
Здарэнне адбылося каля вёскі Вялікія Масушыны на тэрыторыі Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. На "Навадворскім возеры" ракіМядзянка знайшлі 21 зубра.
Паводле папярэдніх звестак, зубры былі ў складзе статка колькасцю не менш за 100 асобін. Частка гэтага статку загінула, калі жывёлы пераходзілі раку па лёдзе.
Таксама на беразе ракі быў знойдзены загінулы сегалетак (зубр узростам 10-11 месяцаў), якога загрызлі драпежнікі (як мяркуецца, ваўкі).
Усіх загінулых зуброў дасталі з-пад лёду. На месцы працуе камісія.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.