У бліжэйшыя дні будуць перагледжаныя эталоны метрычнай сістэмы

У бліжэйшыя дні будуць перагледжаныя эталоны метрычнай сістэмы

У бліжэйшыя дні будуць перагледжаныя эталоны метрычнай сістэмы. 26-я Генеральная канферэнцыя па мерах і вагах пройдзе ў Версалі 16 лістапада. На галасаванне паставяць рэзалюцыю, якая замацуе новыя вызначэнні чатырох з сямі базавых адзінак Міжнароднай сісітэмы адзінак Sl (кілаграма, ампера, кельвіна і моля). Дзяржстандарт Беларусі мяркуе, што прыняццё дакумента стане эпахальнай падзеяй, паколькі такіх значных зменаў не было з часу яе стварэння. Падкрэсліваецца, што сістэма Sl пазбавіцца "залежнасці ад канкрэтнага матэрыяльнага артэфакта, вядомага з 1889 г.". Міжнародны прататып кілаграма збіраюцца афіцыйна замяніць новай рэалізацыяй у выглядзе фізічнага эксперымента, які абапіраецца на значэнне пастаяннай Планка.

На сённяшні дзень існуе эталон кілаграма (ён захоўваецца ў Францыі). Ён афіцыйна вызначаецца як маса цыліндру, зробленага з плаціна-ірыдыевага сплаву, які знаходзіцца ў вакууме. Як інфармуе сайт popmech.ru, асновай для новага эталона (эталона электрамагнітнага кілаграма) стане прыбор, які называецца баланс Кібла. Гэтае вельмі складанае абсталяванне вымярае колькасць электрычнага току, неабходнага для стварэння электрамагнітнага поля, роўнага сіле, што дзейнічае на абраную масу.

Новае абсталяванне будзе дорага каштаваць. Аднак мяркуецца, што яно забяспечыць больш стабільную базу вымярэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі