У Бранскай вобласці перахапілі пчол і вярнулі іх назад у Беларусь

Пчол везлі ў мікрааўтобусе

Пчол везлі ў мікрааўтобусе / fsvps.gov.ru

У Бранскай вобласці перахапілі пчол і вярнулі іх назад у Беларусь. У ветэрынарным сертыфікаце не хапала важнай інфармацыі аб адпраўніку і атрымальніку. Не хапала дакументаў аб праведзеных даследаваннях і апрацоўках пчол.

Як паведаляе bryansk.news, пчол везлі ў мікрааўтобусе. Спынілі яго 19 траўня ў Злынкаўскім раёне. У кіроўцы-грамадзяніна Беларусі быў дакумент, з якога вынікала, што 106 сем'яў пчол ён вёз з Гомельскай вобласці ў Маскоўскую вобласць РФ. 

У Бранскай вобласці перахапілі пчол і вярнулі іх назад у Беларусь

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі