У Бранску кіраўнікі МУС Расіі і Беларусі абмяркуюць памежнае узаемадзеянне

Сустрэча міністра ўнутраных спраў Расійскай Федэрацыі Рашыда Нургаліева з кіраўніком МУС Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Навумавым адбудзецца 7-8 чэрвеня ў Бранску. Чакаецца, што асноўнай тэмай перамоў стане ўзаемадзеянне сілавых ведамстваў двух краін на памежнай тэрыторыі. Бакл плануюць абмеркаваць сумесныя захады па супрацьдзеянні наркатрафіку праз расійска-беларускую мяжу, барацьбу з каналамі нелегальнай іміграцыі і з кантрабандай.

У сустрэчы ў Бранску таксама прымуць удзел кіраўнікі памежных і мытных камітэтаў двух краін. Першапачаткова меркавалася, што сустрэча мае быць трохбаковай, з удзелам кіраўніцтва сілавых міністэрстваў Украіны.

Аднак арганізатары сустрэчы ўдзел украінскага боку не пацвердзілі. Не выключана, што гэта звязана з нядаўняй шпіталізацыяй міністра ўнутраных спраў Украіны У. Цушко. Пасля перанесенага днямі інфаркту кіраўнік ведамства праходзіць курс лячэння.

“Татар-информ”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі