У Брэсце за бойку з неанацыстамі затрыманыя 5 антыфашыстаў

Інцыдэнт адбыўся ў ноч на Дзень Перамогі каля рэстарана "Арарат". Як паведамляе партал TUT.BY са словаў чытача, адзін з неанацыстаў, праходзячы міма антыфашыстаў, ускінуў руку і пракрычаў нацысцкае прывітанне. У выніку бойкі адзін з яе ўдзельнікаў атрымаў цяжкія пашкоджанні.



Па звестках праваахоўнікаў, у бойцы ўдзельнічалі больш за 10 чалавек, чацвёра з удзельнікаў пацярпелі. Аднаму з пацярпелых давялося выдаліць селязёнку. З нагоды бойкі пачатая крымінальная справа за хуліганства з ужываннем зброі. Прычына ў тым, што адзін з удзельнікаў скарыстаў балончык са слезацечным газам.



Паводле неафіцыйных звестак, затрыманыя пяць чалавек, яшчэ тры абвешчаныя ў вышук. У сацыяльных сетках сябры затрыманых антыфашыстаў паведамляюць, што дома ў тых адбыліся ператрусы. Міліцыянты забіралі камп'ютары і літаратуру.



Калі віна маладых людзей будзе даказаная, ім можа пагражаць да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі