У Брэсцкай вобласці БНФ мае намер вылучыць не менш як 40 назіральнікаў

У Брэсцкай вобласці Партыя БНФ мае намер вылучыць на выбарах прэзідэнта не менш за 40 сваіх назіральнікаў, паведамляе БелаПАН.

Як паведаміў старшыня абласной арганізацыі Партыі БНФ Дзмітрый Шыманскі, плануецца, што большасць з іх будуць накіраваныя ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, у склад якіх уключаны прадстаўнікі Партыі БНФ.

Паводле слоў Шыманскага, цяпер у арганізацыі вызначаюцца кандыдатуры назіральнікаў. Гэта будуць дасведчаныя людзі, якія ўжо ўдзельнічалі ў выбарчых кампаніях. На 27—28 лістапада запланавана правесці падрыхтоўку назіральнікаў, дапоўніў Шыманскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі