У брэсцкім СІЗА памёр мужчына, абвінавачаны ў абразе Лукашэнкі
Аляксандр Кулініч
9 красавіка ў брэсцкім СІЗА №7 памёр Аляксандр Кулініч, абвінавачаны ў абразе Лукашэнкі, піша сайт "Зеркало".
Падпалкоўніка запасу Кулініча затрымалі 29 лютага ў Брэсце. Акалічнасці затрымання невядомыя. 16 красавіка мусіў пачацца суд над ім. Да суда мужчына не дажыў тыдзень.
Паводле інфармацыі "Зеркало", Кулініч памёр ад ішэмічнай хваробы сэрца. Прынамсі, гэтая прычына пазначаная ў заключэнні аб смерці.
Паведамляецца, што Аляксандр Кулініч нарадзіўся ў Маладзечне 11 красавіка 1972 года. Ён быў падпалкоўнікам запасу, служыў у 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой Брэсцкай брыгадзе ПДВ. Апошнім часам працаваў індывідуальным прадпрымальнікам, займаўся харчовымі дадаткамі.
Цела Аляксандра Кулініча, як паведамляецца, ужо выдалі сваякам. Пахаваюць яго ў родным Маладзечне ў дзень нараджэння, 11 красавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.