У Бураціі загаварылі пра незалежнасць ад Расіі
Мітынг пад лозунгам “Не будзем душыць чужую свабоду” прайшоў ва Улан-Удэ, сталіцы Бураціі.
Акцыя была нешматлікай — усяго 10 удзельнікаў, на якіх прыпадала 150 паліцыянтаў. Асноўнай мэтай арганізатараў мітынгу было звярнуць увагу грамадзян на тое, чым пагражае жыхарам Расіі агрэсія супраць Крыму, перадае “Голас Амерыкі”.
Адна з арганізатараў акцыі Надзея Нізоўкіна заявіла: “Гэта справа не толькі Украіны. Гэта справа Бураціі. Мы цудоўна ведаем, што цяпер забараняецца бурацкая мова. Бурацкая мова — гэта нацыянальная мова, гэтаксама, як і ўкраінская. Украінцы цяпер змагаюцца за сваю мову, за сваю дзяржаву. Мы павінны змагацца да элементы бурацкай дзяржаўнасці. Мы павінны падтрымаць гэты прэцэдэнт. Мы не павінны абмяркоўваць — хто яны — бандэраўцы, аранжысты, фашысты — усе гэтыя ярлыкі навешвае наша ўлада”.