У Бярэзінскім біясферным заказніку паселяцца Дамавік і Лесавік

У Бярэзінскім біясферным заказніку паселяцца Дамавік і Лесавік

Цэнтр міфалагічнага турызму плануюць стварыць у Беларусі да канца 2018 года. Ён узнікне на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага заказніка, паведамляе БЕЛТА. Як распавядаюць у адміністрацыі заказніка, там з’явіцца музей міфалогіі, экспазіцыя пад адкрытым небам, экалагічная сцежка і многія іншыя аб’екты.

У музеі міфалогіі паселяцца Дамавік, Лазнік, Хлебнік і некаторыя іншыя персанажы беларускіх міфаў. Таксама ў заказніку з’явіцца “Міфалагічны хутарок”, дзе можна будзе сустрэць Лесавіка і Палевіка. Частка экспанатаў будзе вырабленая сёлета падчас летняга пленэру ў заказніку.

Міфалагічны турызм будуць развіваць пры падтрымцы праекта “Спрыянне пераходу Рэспублікі Беларусь да “зялёнай” эканомікі”, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і падтрымліваецца Праграмай развіцця ААН у Беларусі.

Фота: сацыяльныя сеткі

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі