У цэнтры Гомеля рэйсавы аўтобус МАЗ урэзаўся ў пешаходную агароджу
Аўтобус атрымаў пашкоджанні
У цэнтры Гомеля рэйсавы аўтобус МАЗ урэзаўся ў пешаходную агароджу. Як паведамляе гомельская міліцыя, ДТЗ адбылося ў ноч з 11 на 12 снежня. 53-гадовы вадзіцель на закругленні дарогі няправільна выбраў хуткасць для руху і не справіўся з кіраваннем.
На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў. Кіроўцу прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.