У цэнтры Масквы затрымана каля 60 чалавек (відэа)

Па звестках актывістаў, якія перадае ВВС, прынамсі 32 чалавекі былі затрыманыя ў Санкт-Пецярбургу.



У Маскве пратэстоўцы змаглі ненадоўга перакрыць Цвярскую вуліцу. З-за акцыі пратэсту ў цэнтры расійскай сталіцы ўскладнены рух. Па словах маскоўскай паліцыі, на акцыю ў падтрымку Аляксея Навальнага сабралося каля дзвюх з паловай тысяч чалавек. Самі актывісты заяўляюць пра 7-15 тысяч удзельнікаў, адзначае РБК.



Нагадаем, што 18 ліпеня суд прысудзіў Аляксею Навальнам пяць гадоў пазбаўлення волі, Пятру Афіцэраву — чатыры гады. Іх прызналі вінаватымі ў крадзяжы маёмасці прадпрыемства "Кіраўлес".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі