Расійскаму апазіцыянеру Аляксею Навальнаму прысудзілі 19 гадоў асаблівага рэжыму

Аляксей Навальны / Алексей Навальный / AP

Аляксей Навальны / AP

Маскоўскі гарадскі суд прысудзіў расійскаму апазіцыянеру Аляксею Навальнаму 19 гадоў асаблівага рэжыму па справе аб стварэнні экстрэмісцкай супольнасці, пішуць расійскія СМІ.

Суд адбыўся ў калоніі строгага рэжыму ва Уладзімірскай вобласці, дзе палітык адбывае дзевяцігадовы тэрмін па справе аб махлярстве.

Пад экстрэмісцкай супольнасцю ўлады Расіі маюць на ўвазе Фонд барацьбы з карупцыяй, заснаваны Навальным, і рэгіянальныя штабы прыхільнікаў палітыка.

20 ліпеня апазіцыянер выступіў у судзе з апошнім словам. Ён абвінаваціў расійскія ўлады ў збядненні насельніцтва, а таксама зноў асудзіў вайну супраць Украіны.

У калоніі Навальны перабывае з лютага 2021 года. Тады суд замяніў яму ўмоўны тэрмін па справе "Іў Рашэ" на рэальны. Адбылося гэта адразу пасля вяртання Навальнага з Германіі, дзе ён лячыўся пасля атручвання ў Расіі баявым рэчывам "Навічок".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі