Аляксей Навальны арыштаваны на 30 сутак
Аляксей Навальны арыштаваны на 30 сутак. 18 студзеня справу разглядаў суд Хімкінскага раёна Масквы, пасяджэнне прайшло ў будынку паліцыі. Расійскага апазіцыянера абвінавацілі ў парушэнні абавязацельстваў умоўна асуджанага. У выніку ён застанецца за кратамі да 15 лютага. Аднак на 29 студзеня прызначаны суд, які прыме рашэнне, ці было парушэнне з боку Навальнага, ці не. Апазіцыянеру пагражае рэальны тэрмін зняволення (замест умоўнага).
Навальны пасля лячэння ў Германіі ад наступстваў атручвання вярнуўся ў Расію 17 студзеня. Ён адразу ж быў затрыманы ў маскоўскім аэрапорце Шарамецева.
Штабы Аляксея Навальнага рыхтуюць на 23 студзеня вялікія мітынгі па ўсёй Расіі.
Алексея из зала «суда» pic.twitter.com/Dqsa4x0qrz
— Кира Ярмыш (@Kira_Yarmysh) January 18, 2021
— Alexey Navalny (@navalny) January 18, 2021
Заключён под стражу на 30 суток до 15 февраля 2021 года
— Alexey Navalny (@navalny) January 18, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.