Прыхільнікі Навальнага правялі ноч у "елачным шары" на Манежнай плошчы
У акцыі ўдзельнічалі каля 40 чалавек.
Сход у падтрымку асуджаных братоў Навальных у Маскве скончыўся акцыяй у гіганцкім "елачным шары" на Манежнай плошчы. У навагоднюю інсталяцыю, па звестках СМІ, сабралося каля 40 чалавек, якія правялі там усю ноч. Сярод іх былі Марыя Алёхіна з Pussy Riot, Арсень Баброўскі з праекта KermlinRussia и супрацоўнік Фонду барацьбы з карупцыяй Георгій Албураў.
Зранку каля 8-й гадзіны АМОН стаў затрымліваць удзельнікаў акцыі.
Нагадаем, што 30 снежня Замаскварэцкі суд Масквы прызнаў братоў Навальных вінаватымі ў буйным крадзяжы. Алег Навальны быў асуджаны на 3,5 года турэмнага зняволення. Вядомы апазіцыянер Аляксей Навальны атрымаў такі ж тэрмін умоўна.
Акцыя салідарнасці з братамі Навальнымі ў Маскве ўвечары 30 снежня скончылася масавымі затрыманнямі. Паводле звестак СМІ, было затрымана каля 300 чалавек.
Фота з сацыяльных сетак