У цэнтры Нью-Ёрка пікап урэзаўся ў людзей. Восем чалавек загінулі
Фота: Reuters
У цэнтры Нью-Ёрка (ЗША) на Манхэтане ля мемарыяла Сусветнага гандлёвага цэнтра пікап наехаў на людзей, паведамляюць BBC і The New York Times. Па дадзеных уладаў Нью-Ёрка, у выніку інцыдэнту загінулі восем чалавек, яшчэ не менш за дзевяць параненыя.
Папярэдне з паведамленняў у твітэры паліцыі вядома, што кіроўца пікапа наўмысна выехаў на веласіпедную дарожку і збіў некалькіх веласіпедыстаў, пасля чаго праехаў яшчэ адзін квартал і ўрэзаўся ў школьны аўтобус.
Затым мужчына выйшаў з машыны і стаў размахваць прадметам, падобным да пісталета. Як паведамілі відавочцы CNN, мужчына выкрыкваў «Алаху Акбар!». На відэа, апублікаваным у сацыяльных сетках, бачныя целы і кінутыя ровары.
Пазней у паліцыі ўдакладнілі, што стралялі самі паліцэйскія. Яны паранілі кіроўцу ў нагу і затрымалі яго. Цяпер ён знаходзіцца пад вартай.
Матывы злачынцы пакуль не ясныя. Аднак улады Нью-Ёрка ўжо афіцыйна прызналі здарэнне тэрактам.
Victims could be seen along more than 15 blocks after a man drove down a bike path in Lower Manhattan:https://t.co/uRpCKFT6sZ pic.twitter.com/5kSygbiLuT
— NYT Graphics (@nytgraphics) 31 октября 2017 г.
BREAKING VIDEO: Shooting/car ramming incident Manhattan, multiple injured. Warning Graphic content pic.twitter.com/s6sELaTU2P
— News_Executive (@News_Executive) 31 октября 2017 г.