У часе пажару ў Лунінецкім раёне згарэла 300 тон сена

Інфармацыя пра ўзгаранне сенаскладу СПК “Лунінскі” паступіла ў МНС каля 2.00. Да моманту прыбыцця пажарных будынак быў цалкам ахоплены агнём.

У выніку здарэння знішчаны дах будынку і ўсё сена, якое там захоўвалася (300 тон), а таксама сцірта саломы ў рулонах (80 тон). Ніхто з людзей не пацярпеў, інфармуе БелаПАН.

Прычына пажару высвятляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі