У Чэхіі трэба будзе насіць рэспіратар ці дзве ахоўныя маскі адначасова

У Чэхіі трэба будзе насіць рэспіратар ці дзве ахоўныя маскі адначасова

У Чэхіі трэба будзе абавязкова насіць у грамадскіх месцах рэспіратар, ці нанамаску, ці дзве ахоўныя хірургічныя маскі адначасова. Новаўвядзенне пачне дзейнічаць у ноч з 22 на 23 лютага. Як паведамляе radio.cz, такое рашэнне прыняло Міністэрства аховы здароўя Чэхіі. Пад месцамі "масавага збору людзей" маюцца на ўвазе крамы, бальніцы, грамадскі транспарт.

Прычынай прыняцця згаданай меры стала пагаршэнне эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне. Да таго ж у Чэхіі распаўсюджваецца брытанскі штам каранавіруса.

Міністр аховы здароўя Ян Блаты кажа, што "самаробныя тканкавыя маскі нельга будзе лічыць дастатковай абаронай". Ён параіў рэспіратары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі