Памёр лідар "Новай Расіі", які шкадаваў, што Беларусь "ад'язджае" на Захад

Мікіта Ісаеў / Facebook
Мікіта Ісаеў / Facebook

У ноч з 15 на 16 лістапада ў цягніку Тамбоў — Масква памёр лідар руху "Новая Расія", дырэктар Інстытута актуальнай эканомікі Мікіта Ісаеў. Раптоўная смерць напаткала яго ва ўзросце 41 года. Прэс-сакратар палітыка Аляксандр Макаранка мяркуе, што Ісаеў мог памерці праз праблемы з сэрцам.

У пятніцу палітык быў у Тамбове. На яго старонцы ў Facebook пакінуты запіс, зроблены ўвечары 15 лістапада. Ісаеў размясціў фатаздымак з цягніка і напісаў, што вяртаецца ў Маскву з пачуццём выкананага доўгу.

Мікіта Ісаеў нарадзіўся ў 1978 годзе. Атрымаў юрыдычную адукацыю. З 2007 па 2016 год быў дэпутатам Дзярждумы Расіі. У студзені 2017 году стварыў грамадска-палітычны рух "Новая Расія", мэты якога — спрыяць абнаўленню расійскіх палітычных і экспертных элітаў і фарміраванню даверу да інстытутаў улады.

Ісаеў лічыў, што Беларусь апярэджвае Расію па ўзроўні жыцця і выказваўся пра Лукашэнку ў кампліментарным тоне. "Ад'езд Беларусі ад Расеі мяне турбуе ўсё больш. Па сутнасці, мы трымаемся за яе і фінансуем усе гады санкцыйнага ціску па ёй толькі за статус ваеннага шчыта з Захаду", — 1 кастрычніка пісаў палітык на сваёй старонцы "ВКонтакте". Ён лічыў, што Беларусь імкнецца "вярнуцца" у заходні свет, і шкадаваў, што такіх памкненняў няма ў Расіі.

Умер лидер “Новой России”, который жалел, что Беларусь "отъезжает" на Запад

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі