У Докшыцах заўважылі рэдкую для Беларусі птушку
Канадская казарка
У Докшыцах заўважылі рэдкую для Беларусі птушку — канадскую казарку. Яна плавала на гарадскім возеры разам з лебедзямі.
Радзімай канадскай казаркі з'яўляецца Паўночная Амерыка. Яна сустракаецца і ў Заходняй Еўропе. У Беларусі птушку ўпершыню заўважылі ў 1988 годзе. З таго часу канадская казарка працягвае залятаць у нашу краіну, яе бачылі ў розных рэгіёнах.
У канцы мінулага года ў той жа Віцебскай вобласці ўбачылі саву-бярозаўку, якую не заўважалі ў Беларусі два гады.
Птушкай 2025 года ў Беларусі стаў вялікі грыцук з Чырвонай кнігі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.