У Дзяржынскім раёне аўто ўляцела ў падземны пераход, загінулі дзве жанчыны
Аварыя ў падземным пераходзе / t.me/pressmvd
ДТЗ з смяротным вынікам адбылося сёння ў Дзяржынскім раёне, паведамляе прэс-служба МУС.
34-гадовы жыхар Баранавічаў каля 17:40 ехаў на "Фольксвагене" па аўтадарозе М1. Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына не справіўся з кіраваннем аўтамабілем. Машына з'ехала ў падземны пераход, дзе збіла дзвюх жанчын-пешаходаў.
У аварыі загінулі 67-гадовая маці і 42-гадовая дачка.
На месцы ДТЗ працуюць інспектары ДАІ і следча-аператыўная група. Яны высвятляюць прычыны здарэння.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.