У ЕС ёсьць сур’ёзнае жаданне супрацоўнічаць з Беларуссю – Хаўер Салана

“У Еўрасаюза ёсьць сур’ёзнае жаданне супрацоўнічаць з Беларуссю”, такую заяву зрабіў у інтэрв'ю агенцтву БелаПАН Хаўер Салана, вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па агульнай знешняй палітыцы і бяспецы. Паводле яго словаў, “ЕС і Беларусь – суседзі, і ў нас сапраўды ёсць шмат важных прычынаў для больш цеснага супрацоўніцтва”. Аднак, падкрэсліў Салана, партнёрства можа быць паспяховым толькі ў тым выпадку, калі яно базуецца на агульных каштоўнасцях.

Ён шкадуе, што Беларусь не вызнае каштоўнасці, які вызнае Еўрасаюз. “Мяч цяпер на баку Беларусі. Мы не пойдзем на кампраміс”, - заявіў Хаўер Салана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі