У фільма "300 спартанцаў" з'явіцца працяг

Прадзюсар Джані Нунары плануе зняць працяг карціны "300 спартанцаў" рэжысёра Зака Снайдэра.
Нунары, які працаваў над фільмамі "Ад заходу да світанка", "Адступнікі" і "300 спартанцаў", сказаў, што ён і Марк Кэнтан ужо плануюць "ці сіквэл ці прыквэл 300", паведамляе Slashfilm.

Зак Снайдэр таксама пацвердзіў, што плануе ўдзельнічаць у здымках новых "300 спартанцаў" і ўжо абмяркоўваў карціну з Фрэнкам Мілерам, аўтарам коміксу "300" аб бітве спартанцаў з шматтысячным войскам персаў пры Фермапілах.

Па словах Снайдэра, Мілер збіраецца пачаць працу над чарговым коміксам пра спартанцаў і, калі ў яго атрымаецца "што-небудзь класнае", то Снайдэр зніме працяг карціны.

Нагадаю, што не так даўно "300 спартанцаў" Снайдэра атрымалі ўзнагароду Saturn Awards Кінаакадэміі навуковай фантастыкі, фэнтэзі і жахаў, як лепшы фільм года ў жанры "экшн/трылер".

Фота: www.coolchaser.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі