У Фларыдзе п'яная дзяўчына клюнула на вуду рыбалова
У Фларыдзе п'яная дзяўчына клюнула на вуду рыбалова, які стаяў на беразе. Яна нецэнзурна лаялася, схапіла леску зубамі, забрала вуду з сабой і паплыла ў мора. Як інфармуе УНІАН, здарэнне адбылося ў амерыканскім горадзе Сэнт-Агасцін. Рыбак паскардзіўся паліцыі. Высветлілася, што зламысніцай была 22-гадовая Александрыя Тэрнэр. Аднак падначаліцца паліцэйскім яна адмовілася, стала сябе паводзіць агрэсіўна. Яе ўсё ж затрымалі, падазраюць у парушэнні грамадскага парадку ў стане ап’янення і супраціўленні арышту.