У Францыі нелегальныя мігранты штурмам бралі тунель пад Ла-Маншам (фота)
Прарываліся ў Вялікабрытанію.
Рух транспарту праз падземны тунель пад Ла-Маншам быў спынены з-за таго, што некалькі дзясяткаў нелегальных мігрантаў спрабавалі ўзяць яго штурмам з боку Францыі. Як перадае ВВС, мінулай ноччу ім удалося прарвацца праз агароджы з боку французскага дэпартаменту Кале.
Кампанія “Еўратунель” заклікала ўлады да неадкладных дзеянняў па абароне важнай транспартнай артэрыі, а таксама па вырашэнні крызісу з нелегальнымі мігрантамі.
Рух пасажырскіх цягнікоў быў адноўлены, аднак саставы з грузамі дагэтуль ідуць з затрымкамі. На хуткаснай дарозе, якая вядзе да Ла-Маншу з брытанскага боку, ужо другі раз за апошні тыдзень сабралася шмат грузавікоў.
Нелегалы залазяць у грузавікі, якія ідуць з Францыі ў Брытанію — яны проста ламаюць у машынах дзверы і заскокваюць туды. У ноч з пятніцы на суботу каля 150 чалавек кінуліся на штурм тунеля.