У Гомелі легкавік “Фольксваген” сутыкнуўся “ілбом” з МАЗам (фота)

У Гомелі легкавік “Фольксваген” сутыкнуўся “ілбом” з МАЗам (фота)

У Гомелі загінуў кіроўца легкавіка “Фольксваген Пасат” — яго аўтамабіль сутыкнуўся з грузавіком МАЗ, які выехаў на сустрэчную паласу. Аварыя здарылася 20 кастрычніка на гомельскай вуліцы Луначарскага. Загінуламу кіроўцу было 65 гадоў.

У абодвух кіроўцаў узятыя біялагічныя пробы для вызначэння іх фізічнага стану на момант дарожна-транспартнага здарэння.

Як удакладнілі Onliner.by у Следчым камітэце, за рулём грузавіка быў 45-гадовы супрацоўнік аднаго з сельгаспрадпрыемстваў Веткаўскага раёна. Мужчына ехаў па камбікорм. На кіроўцу завялі крымінальную справу за парушэнне ПДР, якія пацягнулі за сабой смерць па неасцярожнасці.

Фота: ДАІ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі