У Гродне п'янага кіроўцу затрымалі ў шосты раз (відэа)
Здарэнне адбылося ўвечары 1 кастрычніка. Супрацоўнікам ДАІ давялося наладзіць пагоню, паколькі кіроўца Hyundai спыняцца не збіраўся.
Высветлілася, што мужчына быў пазбаўлены правоў на кіраванне аўтамабілем на 48 месяцаў да канца жніўня 2016 года. Паўтара месяцы таму ён зноў трапляўся за рулём у нецвярозым стане, атрымаў штраф — 3,5 млн рублёў. Пасля чарговага затрымання мужчыну прыцягнуць да крымінальнай адказнасці. Ён, дарэчы, адмовіўся ад медычнага асведчання.
Аўтамабіль паставілі на штрафстаянку, інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.