У Гродне п'яны кіроўца вёз на машыне дзяўчынку ў дзіцячы садок (відэа)
Здарэнне адбылося а 8-й гадзіне раніцы ў чацвер, 24 кастрычніка.
Супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль "Вольва". 30-гадовы кіроўца аказаўся ў стане алкагольнага ап'янення (наяўнасць у паветры этылавага спірту склала 1,5 праміле). У салоне легкавіка знаходзілася маленькая дзяўчынка, якую мужчына вёз у дзіцячы садок, паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.
Нагадаем, сёння пачалі дзейнічаць антыалкагольныя папраўкі ў заканадаўства, якія робяць больш жорсткай адказнасць для п'яных кіроўцаў. Затрыманы кіроўца "Вольва" стаў першым, каго затрымалі ў чацвер у Гродне ў стане алкагольнага ап'янення.
За ноч у Мінску затрыманыя пяць п'яных кіроўцаў