У Гродне ў двары жылога дома знайшлі гранату
У Гродне ў двары жылога дома сёння раніцай знайшлі гранату. Паведамленне пра небяспечную знаходку паступіла на лінію 101 у 10.59. Боепрыпас заўважылі каля 4-га пад’езда жылога пяціпавярховага дома па вуліцы Дамброўскага. Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта была вучэбная граната Ф1.
Выратавальнікі прыбылі на месца і забралі гранату. Участак, дзе яе знайшлі, быў ачэплены. Жыхароў дома не эвакуявалі.
Цяпер супрацоўнікі Следчага камітэта і міліцыі высвятляюць абставіны здарэння, перадае БЕЛТА.
Фота: glavpost.ru