У Гродне ўпершыню за 20 гадоў улады дазволілі вулічную акцыю

У Гродне ўпершыню за 20 гадоў улады дазволілі вулічную акцыю

У Гродне ўпершыню за 20 гадоў улады дазволілі вулічную акцыю. Яна пройдзе 25 сакавіка з 12-й гадзіны да 14.30 у Каложскім парку і будзе прысвечана Дню Волі, паведамляе Радыё Свабода.

Таксама былі дазволены шэсце і мітынг 25 сакавіка ў Брэсце. А вось вулічную акцыю ў Віцебску ўлады не дазволілі. У сераду стане вядома, які адказ мінскія ўлады дадуць заяўнікам акцыі на Дзень Волі ў сталіцы.

Як вядома, 25 сакавіка 1918 года ў Мінску была аб'яўлена дзяржаўная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі