У гродзенскага "тэрарыста" знайшоўся яшчэ адзін падроблены пашпарт
Гродзенскі "акцёр-тэрарыст" / Скрыншот з відэа
У гродзенскага "тэрарыста" знайшоўся яшчэ адзін падроблены пашпарт. І ён на іншае прозвішча, сцвярджаюць "Кіберпартызаны". З імі сумеснае расследаванне адносна асобы чалавека, якога КДБ і прапаганда прадстаўляюць у якасці "тэрарыста", забітага ў Гродне, правяла "Медыязона".
Афіцыйна было заяўлена, што 19 сакавіка ў Гродне спецназам КДБ быў забіты мужчына, які меў падроблены пашпарт на імя грамадзяніна РФ Аляксея Ламакіна. Ён нібыта рыхтаваў тэракт. Ініцыятыва былых беларускіх сілавікоў BYPOL заявіла, што гэта "інсцэніроўка", а "акцёрам-тэрарыстам" быў дзейны супрацоўнік КДБ Аляксей Захараў.
"Кіберпартызаны" пацвердзілі "Медыязоне", што фотаздымкі "Ламакіна" і Захарава супадаюць на 99,96%. Яны ж паведамілі, што ў гэтага кадэбіста ёсць яшчэ адзін пашпарт — на імя "Аляксея Сямёнава". Гэты пашпарт нібыта таксама падроблены, бо запіс пра яго закрыты ў базе "АІС". Да таго ж у "Сямёнава" ў базе няма гісторыі змены пашпартоў, адсутнічае пасведчанне аб нараджэнні. Ідэнтыфікацыйныя нумары "Аляксея Сямёнава" і Аляксея Захарава адрозніваюцца дзвюма лічбамі, супадаюць даты нараджэння, а таксама імя і імя па бацьку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.