У Гродзенскім раёне выявілі вялікую партыю насвая з Расіі (фота)

У Гродзенскім раёне праваахоўнікі выявілі вялікую партыю насвая (жавальнага тытуню) з Расіі — 25 кг. Продажам займаўся 27-гадовы жыхар вёскі Верцялішкі. За дзень яму ўдавалася прадаць да 50 пакецікаў (па 20 грамаў) па цане 30-40 тысяч рублёў за адзінку, інфармуе прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці.

Міліцыянеры затрымалі маладога чалавека на выхадзе з дома, пры ім былі 20 грамаў насвая. Астатняе знайшлі ў доме і падвале. Па словах вяскоўца, насвай быў куплены ў Расіі для продажу ў Гродне. У яго адносінах склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, мужчыне пагражае штраф — да 9 мільёнаў рублёў.

Фота з сацыяльных сетак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі