У Грушаўцы пабудуюць шматпавярховік для жыхароў дамоў "пад знос"

Прыватны дом / pixabay

Прыватны дом / pixabay

У Мінску пабудуюць шматпавярховік, у якім будуць прапаноўваць кватэры наўзамен дамоў, прызначаных на знос, кажуць у афіцыйным тэлеграм-канале Менгарвыканкама.

Мяркуецца, што такі дом узвядуць у раёне вул. Разінскай за ЖК "Гранд хаўс" — у Грушаўцы.

Дом будзе будаваць УКБ "Захад". Работы плануюць пачаць у верасні. Жыхары якіх менавіта дамоў будуць засяляцца ў гэты шматпавярховік, пакуль незразумела.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі