У інтэрнэце з'явіўся жарт, як Дураў аддае ФСБ ключы ад мэсэнджара Telegram

У інтэрнэце з'явіўся жарт, як Дураў аддае ФСБ ключы ад мэсэнджара Telegram

У сацсетках з'явілася заява нібыта ад заснавальніка мэсэнджара Telegram Паўла Дурава на імя кіраўніка ФСБ Аляксандра Бортнікава. У заяве гаворыцца, што, выконваючы расійскае заканадаўства аб барацьбе з тэрарызмам, Дураў перадае ФСБ "ключы" ад Telegram. Да заявы прыкладзеныя два металічныя ключы.

ФСБ патрабуе ад Дурава перадаць шыфры ("ключы") ад мэсэнджара. Абгрунтоўваецца гэта неабходнасцю кантраляваць тэрарыстаў. Кіраўніцтва кампаніі адмаўляецца перадаваць "ключы", бо пасля гэтага расійская спецслужба будзе кантраляваць усіх запар карыстальнікаў мэсэнджара. 

Расійскія журналісты высветлілі, што фатаздымак заявы з металічнымі ключамі абнародаваў у сацсетках Павел Чыкаў — кіраўнік праваабарончай групы "Агора", якая абараняе інтарэсы Telegram. Сам Чыкаў кажа, што проста падзяліўся чужым жартам.

У інтэрнэце з'явіўся жарт, як Дураў аддае ФСБ ключы ад мэсэнджара Telegram

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі