У Ізраілі памянялі міністра абароны

Ісраэль Кац

Ісраэль Кац / jpost.com

У Ізраілі памянялі міністра абароны. Ёаў Галант быў звольнены (ён займаў пасаду са снежня 2022-га). На яго месца прызначаны Ісраэль Кац, піша jpost.com.

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху патлумачыў рашэнне аб звальненні міністра абароны стратай даверу і ўзніклымі рознагалоссямі з-за падыходу да вядзення баявых дзеянняў супраць ХАМАС. Нібыта Галант прымаў рашэнні і рабіў заявы, якія супярэчылі пазіцыі ўрада. Па словах Нетаньяху, давер паміж ім і міністрам "пахіснуўся" ў апошнія месяцы.

Кац дагэтуль быў міністрам замежных спраў. На яго пасаду прызначаны Гідыён Саар.

У Ізраілі памянялі міністра абароны
Ёаў Галант і Біньямін Нетаньяху / jpost.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі