У Кабуле тэрарыст-смяротнік узарваў бомбу каля будынка пасольства Расіі
У Кабуле тэрарыст-смяротнік узарваў бомбу каля будынка пасольства Расіі. Загінулі і пацярпелі да 20 чалавек. Сярод пацярпелых двое расіян — дыпламат і ахоўнік, піша ria.ru. Паведамляецца, што выбух адбыўся ў той момант, калі супрацоўнік расійскага пасольства выйшаў да людзей у чарзе на атрыманне візы. Пазней стала вядома пра гібель дзясятка чалавек, у тым ліку двух супрацоўнікаў пасольства.
Па даных Reuters, у выніку тэракту загінулі два чалавекі, а 11 атрымалі раненні.
Афганістан ужо год знаходзіцца пад уладай руху "Талібан". Расія з'яўляецца адной з нямногіх краін, якія захавалі свае дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў Кабуле. РФ афіцыйна не прызнае "Талібан", але вядзе перамовы з яго прадстаўнікамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.