У Канадзе ад раку памёр рэжысёр фільма "Ноч жывых мерцвякоў" Джордж Рамэра
У Канадзе памёр рэжысёр культавага фільма "Ноч жывых мерцвякоў" Джордж Рамэра, паведамляе Los Angeles Times.
"Ён памёр спакойна, у сне, пасля непрацяглай, але рашучай барацьбы з ракам лёгкіх, пакінуўшы пасля сябе сям'ю, поўную кахання, шмат сяброў і кінематаграфічную спадчыну, у якой атрымалася прайсці выпрабаванне часам і якая працягне існаваць", — прыводзіць AFP словы мэнаджара акцёра Крыса Ро.
Рамэра называюць стваральнікам жанра "зомбі-хорар". Ён быў аўтарам сцэнарыя і рэжысёрам фільма жахаў "Ноч жывых мерцвякоў" 1968 года — першай кінастужкі, героі якой змагаюцца з нашэсцем зомбі. Бюджэт фільма складаў усяго 114 тысяч долараў, таму яго здымалі на чорна-белую стужку, а замест крыві карысталіся шакаладнай пастай.
Спярша "Ноч жывых мерцвякоў" была жорстка раскрытыкаваная, але з часам стала класікай і выклікала мноства перайманняў.
Рамэра таксама вядомы сваімі акцёрскімі работамі. Ён згуляў у некалькіх сваіх стужках: "Ноч жывых мерцвякоў", "Зямля мёртвых", "Дзень мерцвякоў" — а ў 1991 годзе зняўся ў амерыканскім трылеры "Маўчанне ягнятаў" рэжысёра Джонатана Дземі.