У Канах Жэрар Дэпардзьё шапнуў у мікрафон: Слава Украіне!
І дадаў, што ніхто не разумее таго, што адбываецца ва Украіне.
Французскі актор Жэрар Дэпардзьё прыехаў у Каны. На Канскім фэсце прайшла прэзентацыя фільма "Даліна кахання", у якім здымаўся артыст.
Нагадаем, што некалькі гадоў таму вядомы кінаактор прыняў расійскае грамадзянства. З прысутнымі ў Канах журналістамі Дэпардзьё павітаўся па-французску, а таксама па-руску словамі "Добрый день".
Радыё "Свабода" запыталася ў актора, ці змяніліся яго погляды наконт Пуціна і Украіны. Летась у Рызе Дэпардзьё назваў Украіну часткай Расіі. Таксама ён неаднаразова хваліў Уладзіміра Пуціна.
У адказ Дэпардзьё заявіў: "Я, як і ўсе, лічу, што канфлікты — жахлівая рэч. Я ведаю спадара Пуціна добра і вельмі яго люблю. Я дагэтуль прыязджаю ў СССР... у Расію".
Калі вядоўца даў слова наступнаму журналісту, Дэпардзьё ў мікрафон шапнуў: "Слава Украіне". Пазней артыст дадаў, што ніхто не разумее таго, што адбываецца ва Украіне.
Фота — svaboda.org