У КДБ ёсць карта з месцамі расстрэлаў у Беларусі энкавэдыстамі людзей

Храм у гонар новамучанікаў будзе створаны ў крыпце праваслаўнага сабора ў горадзе Мазыр Гомельскай вобласці. У 1937 годзе там знаходзілася турма НКВД. Паводле словаў прадстаўніка Тураўскага епархіяльнага ўпраўлення Васіля Чарнякова, за час яе існавання былі расстраляны і закатаваны больш за 2 тысячы чалавек. Спісы забітых зараз знаходзяцца ў архіве ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці.

Плануецца, што ў храме будуць усталяваныя каля 2 тысяч мармуровых шыльдаў з імёнамі ахвяраў бальшавіцкіх рэпрэсій. Чарнякоў таксама пацвердзіў, што ў архіве беларускіх спецслужб маецца карта, на якой пазначаныя месцы расстрэлаў у Беларусі энкавэдыстамі людзей, паведамляе БелаПАН.

"Еўрарадыё" датэлефанавалася да мазырскага каардынатара аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Паўла Наздры. Ён кажа, што бачыў гэтую мапу:

“Я бачыў гэтую мапу. Але ж там была выбарка па нашым Мазырскім рэгіёне. З усіх месцаў зараз адзначаная памятным знакам толькі дарога на вёску Міхалкаўская Рудня. Сабор Міхалкаўскі на гэтых мапах зусім не пазначаны”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі