У Кіеве адбыліся выбухі каля двух аддзяленняў “Сбербанка Расіі” (фота)
Будынкі, у якіх размяшчаліся гэтыя ўстановы, нязначна пашкоджаныя. Інфармацыя пра магчымых пацярпелых удакладняецца.
У Кіеве ў ноч на панядзелак прагрымелі два выбухі. Гэта здарылася амаль адначасова, каля двух аддзяленняў “Сбербанка Расіі” ў розных раёнах горада. Як паведамляе УНІАН са спасылкай на відавочцаў, будынкі, ля якіх узарваліся невядомыя прылады, атрымалі частковыя пашкоджанні — выбітыя дзверы, літары, знесеныя шыльды, адвалілася тынкоўка.
Інфармацыя пра магчымых пацярпелых удакладняецца.
Амаль месяц таму, 28 траўня ў Кіеве позна ўвечары прагрымеў выбух у краме Roshen. Як потым выявілася, гэта была петарда.