У Кіеве мужчына загінуў падчас дуэлі на шампурах з будучым цесцем (відэа)
У Кіеве 38-гадовы мужчына загінуў дуэлі на шампурах з будучым цесцем. Як паведамляе сайт паліцыі ўкраінскай сталіцы, мужчына разам са сваёй 25-гадовай нявестай, а таксама з яе бацькам і маці адпачываў у двары дома. Там было застолле з шашлыкамі і алкаголем.
Паводле папярэдняй версіі следчых, будучыя сваякі напіліся і пасварыліся. Цесць схапіў шампур і нанёс зяцю колатую рану, з-за чаго той упаў на зямлю і памёр.
Паліцыя таксама разглядае версію, што жаніха забіў 26-гадовы мясцовы жыхар на глебе рэўнасці — ён звярнуўся да праваахоўнікаў з адпаведным паведамленнем. Падчас ахляду ў хлопца знайшлі гранату без запалу.
Абодвух падазраваных даставілі ва ўпраўленне паліцыі для высвятлення ўсіх абставінаў справы. Вядома таксама, што загінулы перад смерцю спажываў наркотыкі.