У Кіеве пахавалі журналіста Алеся Бузіну
Ён быў застрэлены 16 красавіка.
У Кіеве адбылося пахаванне журналіста Алеся Бузіны, галоўнага рэдактара газеты “Сегодня”. Адпяванне прайшло ў Царкве Жываноснай крыніцы ў Кіева-Пячэрскай Лаўры. Развітацца з нябожчыкам прыйшлі некалькі соцень чалавек. Прысутнічалі яго сваякі і калегі, інфармуе ВВС. Затым Алеся Бузіну пахавалі на могілках у Беркаўцах.
Раней з загінулым развітваліся каля яго дома, дзе ён жыў і быў забіты. Там сабралася каля 200 чалавек. Некаторыя з прысутных скандавалі “Фашызм не пройдзе” і іншыя лозунгі, а таксама выяўлялі вербальную агрэсію на адрас прадстаўнікоў СМІ.
Алесь Бузіна быў застрэлены 16 красавіка каля свайго дома ў Кіеве. Асноўнай версіяй забойства міліцыя лічыць яго прафесійную дзейнасць.