У Кіеве заявілі, што Расія збіраецца адправіць у Беларусь 20 тысяч мабілізаваных
У падраздзяленнях суадносіны "дасведчаных" і "маладых" мусяць складаць 1 да 5 / kommersant.ru
У Кіеве заявілі, што Расія збіраецца адправіць у Беларусь 20 тысяч мабілізаваных. "Яны павінны папоўніць дыслакаваныя ў РБ падраздзяленні Узброеных сіл РФ", — сцвярджае Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны. Па яго звестках, у згаданых падраздзяленнях суадносіны "дасведчаных" і "маладых" мусяць складаць 1 да 5.
Па даных украінскай разведкі, мабілізаваных з Расіі ў Беларусі збіраюцца размяшчаць у існуючых вайсковых аб'ектах, а таксама ў цывільных памяшканнях. Пад гэтыя патрэбы ідзе перадача складоў, ангараў і іншых будынкаў, як сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, так і фермерскіх гаспадарак. Адпаведныя распараджэнні атрымлівалі мясцовыя ўлады.
Падраздзяленні расійскай арміі ў Беларусі збіраюцца выкарыстоўваць расійскую вайсковую тэхніку, якая ўжо знаходзіцца на захоўванні ў нашай краіне. Адначасова рыхтуюцца яе пастаўкі, а таксама ўзбраенняў з РФ.
Сцвярджаецца, што сілавікі ў Беларусі атрымалі загад спрыяць прадстаўнікам расійскай арміі у мабілізацыі расіян, якія з'ехалі ў РБ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.