У Кітаі адбыўся моцны землятрус, ёсць ахвяры і пацярпелыя

У Кітаі адбыўся моцны землятрус, ёсць ахвяры і пацярпелыя

На паўднёвым захадзе Кітая, у правінцыі Сычуань, адбыўся землятрус магнітудай сем балаў па шкале Рыхтэра, паведамляюць інфармагенцтвы. Ачаг землятрусу залягаў на глыбіні 20 км.

Сем балаў ацэньваецца як вельмі моцны землятрус. 

Першыя падземныя штуршкі былі зафіксаваныя ў 16.19 паводле мінскага часу. 

Пры землятрусе загінулі не менш за пяць чалавек. Ёсць звесткі, што ўсе яны былі турыстамі. Пацярпелі ад стыхіі больш за 60 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі