У Клімавіцкім раёне правядуць суботнік
11 красавіка ў Клімавіцкім раёне ўлады прызначылі раённы суботнік, піша mogilev.online.
Плануецца, што ў гэты дзень работнікі будуць працаваць на сваіх месцах або добраўпарадкаваць гісторыка-культурныя каштоўнасці, пахаванні часоў вайны, тэрыторыі райцэнтра і аграгарадкоў, а таксама рыхтаваць дзіцячы аздараўленчы летнік "Арляня" да новага сезона.
Грошы, заробленыя на суботніку, пойдуць на рахунак Клімавіцкага райвыканкама. Потым чыноўнікі абяцаюць іх пералічыць Клімавіцкаму УКП "Камунальнік" і Клімавіцкаму цэнтру дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
У Магілёўскай вобласці на сёння зарэгістраваны 41 выпадак заражэння каранавірусам, але ў Клімавіцкім раёне пакуль што няма ніводнага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.