У Кобрыне працаўніка звольнілі за тое, што не ўступіў у “Белую Русь”

Алесь Страчук, студэнт-завочнік і адначасова супрацоўнік аднаго з прадпрыемстваў Кобрына, застаўся без працы. Паводле яго слоў, прэтэнзій да яго не было да таго часу, пакуль ён не адмовіўся ўступіць у праўладную арганізацыю "Белая Русь".
Алесь Страчук: "Прэтэнзіяў да мяне ніякіх не было. Наадварот, абяцалі падвучыць пасля заканчэння ўніверсітэта паводле профіля. Працаўнікоў цяпер не хапае, бо людзі баяцца блізкіх “Дажынак” і звальняюцца. Кіраўнічка аддзела на днях прапанавала ўступіць у “Белую Русь”, напісаць дзве заявы. Адна на ўступ, другая аб пералічэнні складак праз бухгалтэрыю. Маладыя, хто нядаўна прыйшоў  хлопцы і дзяўчаты ўступілі. Дык яны застаюцца. А мяне вось звальняюць. А я ж палітычнай дзейнасцю не займаюся гады са два, задумаў ствараць сям’ю, патрэбныя грошы". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі