У Кобрынскім інтэрнаце міліцыя з сабакамі шукала наркотыкі і правярала тэлеграм
Аблава ў інтэрнаце Кобрынскага каледжа / kgpk.by
Міліцыя разам з адміністрацыяй Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа зладзіла аблаву ў інтэрнаце вучняў. Шукалі наркотыкі і падпіскі на "забароненыя" тэлеграм-каналы.
— 13 верасня 2022 года прайшоў сумесны прафілактычны рэйд у інтэрнаце №1 УА "Кобрынскі ГПК"... спецыялістамі і спецыяльна навучаным сабакам на наяўнасць наркатычных сродкаў, а таксама правераны тэлефоны на наяўнасць забароненых тэлеграмканалаў. Падчас рэйду забароненых сродкаў не выяўлена. Хлопцам былі дадзеныя рэкамендацыі, як засцерагчы сябе ў Інтэрнэце і не зламаць сабе жыццё, — рапартуе адміністрацыя каледжа.
Мяркуючы па фота і апісанні рэйду, у пакоі вучняў без папярэджання і якіх-небудзь падстаў проста заявілася міліцыя з сабакамі і адміністрацыя каледжа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.