У Конга падчас крушэння вайсковага верталёта загінуў беларус

На месцы катастрофы

На месцы катастрофы / t.me/otvinta_by/

У Конга (у 2021-м там затрымлівалі беларускага бізнесмена) падчас крушэння вайсковага верталёта Мі-24 загінуў беларус Віктар Брэжнеў. Яму было 64 гады. Як піша @otvinta_by, Брэжнеў быў камандзірам экіпажу. Ён з Наваполацка, у свой час быў у Афганістане.

Верталёт мясцовых ваенна-паветраных сіл разбіўся на ўзлётна-пасадачнай паласе сталічнага аэрапорта Ндола раніцай у сераду. Прычына невядомая. Загінулі і два іншыя члены экіпажа (адзін з іх — грамадзянін Узбекістана). Яны памерлі па дарозе ў бальніцу. Беларус памёр на месцы катастрофы.

У Конга падчас крушэння вайсковага верталёта загінуў беларус

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі