У Лагойскім раёне ў сіласе загінуў рабочы сельгаспрадпрыемства

Рабочы выпраўляў непаладку

Рабочы выпраўляў непаладку / t.me/skgovby/

У Лагойскім раёне ў сіласе загінуў рабочы сельгаспрадпрыемства. Ён выпраўляў непаладку ў вежы для захоўвання збожжа, спатыкнуўся і ўпаў на часткі гарызантальнага шнека, якія круціліся. Мужчына атрымаў цяжкія траўмы і памёр.

Як паведамляе Следчы камітэт, трагічнае здарэнне адбылося 15 траўня ў вёсцы Гайна. Загінуламу было 56 гадоў. СК праводзіць праверку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі