У Латвіі не знайшлося жадаючых распрацаваць новы сайт прэзідэнта

Як паведамляе сайт delfi.lv, рашэння пра абвяшчэнне новага конкурса пакуль не прынята.



Цяперашні сайт прэзідэнта Латвіі быў распрацаваны ў 2005 годзе, і "з улікам тэхналагічнага прагрэсу" было вырашана яго абнавіць. Сярод патрабаванняў да распрацоўшчыкаў былі прывабны дызайн, зручная і простая навігацыя, высокая ступень бяспекі і нават цікавы змест. Колькі планавалася патраціць на сайт Андрыса Берзіньша, не паведамляецца.

Нагадаем, распрацоўваецца і новы сайт Аляксандра Лукашэнкі. Сёлета стала вядома, што на яго плануецца патраціць каля 300 тысяч долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі