У Латвіі заявілі, што самалёт не парушаў паветраную прастору Беларусі
У Латвіі заявілі, што самалёт Ан-2 не парушаў паветраную прастору Беларусі. Латвійскі бок спасылаецца на даныя яго GPS-сігнала. Сцвярджаецца, што самалёт здзяйсняў запланаваны палёт уздоўж мяжы — адсочваў парушальнікаў мяжы. Апублікаваны яго маршрут (на фота) Прэс-служба Нацыянальных узброеных сіл Латвіі заклікае крытычна ставіцца да інфармацыі ўладаў Беларусі.
У аўторак Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведаміў, што паветраную прастору нашай краіны парушыў самалёт Ан-2, які заляцеў з Латвіі "на глыбіню 300 метраў" і вярнуўся назад.
Aicinām kritiski izvērtēt Baltkrievijas varas iestāžu publicēto ierakstu, jo uz jebkuru video var paraudzīties dažādi!
— NBS (@Latvijas_armija) February 8, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.